Палітыка прыватнасьці/што палітыка не ахоплівае

This page is a translated version of the page Policy:Privacy policy/What policy does not cover and the translation is 87% complete.
Outdated translations are marked like this.
Больш пра тое, што гэтая Палітыка не ахоплівае

Гэты разьдзел — частка Палітыкі прыватнасьці і прызначаецца падрабязна растлумачыць, якія абставіны не ахопліваюцца нашай Палітыкай прыватнасьці.

Бачыны і прылады «Вікімэдыі» з адрознай палітыкай
Некаторыя вэб-бачыны або прылады Фундацыі «Вікімэдыя» маюць іншую палітыку ці ўмовы прыватнасьці, якая адрозьніваецца ад гэтай Палітыкі прыватнасьці. Гэтыя вэб-бачыны ўлучаюць:
Калі бачына Фундацыі «Вікімэдыя» кіруецца адрознай палітыкай прыватнасьці, яна спашлецца на такую палітыку. Старонка, дзе прыладу магчыма спампаваць або запусьціць, будзе ўлучаць спасылку на такую палітыку, калі прылада Фундацыі кіруецца адрознай палітыкай прыватнасьці.
Сябры супольнасьці
Бачыны «Вікімэдыі» — гэта супольніцтвы любасьці, якія пастаянна падтрымліваюцца і абнаўляюцца сусьветнай супольнасьцю добраахвотніц і добраахвотнікаў. У выніку некаторыя добраахвотніцы і добраахвотнікі маюць доступ да пэўных асабістых зьвестак і іх выкарыстаньне можа не кіравацца гэтай Палітыкай прыватнасьці. Добраахвотніцы і добраахвотнікі, якія маюць такі доступ, улучаюць:
  • Выканаўчых добраахвотніц(-каў), такіх як правяральніцы(-кі) ўдзельніц(-каў) або сьцюарды(-кі). Гэта — добраахвотніцы(-кі), якія ажыцьцяўляюць палітыку бачыны «Вікімэдыі» і займаюцца бясьпекай бачынаў «Вікімэдыі». Ад іх патрабуецца падпарадкаваньне нашай Палітыцы доступу да неабнародаваных зьвестак, як і іншай датычнай прыладаў палітыцы, калі гэтыя адміністратары маюць доступ да асабістых неабнародаваных зьвестак.
  • Пастаўнікоў прыладаў. Мы падтрымліваем пляцоўкі староньніх распрацоўнікаў(-ц), каб экспэрымэнтаваць і распрацоўваць такія новыя прылады і бачыны, як wmflabs.org. Вы можаце перадаваць ім зьвесткі, калі выкарыстоўваеце адну з прыладаў, распрацаваныя гэтымі добраахвотніцамі(-камі). Ад іх патрабуецца падпарадкаваньне ўмовам, якія кіруюць асобнай пляцоўкай, на якой прылада даступная, калі гэтыя добраахвотніцы(-кі) маюць доступ да неабнародаваных або асабістых зьвестак.
  • Іншых удзельніц(-каў). Мы даем некалькі прыладаў, якія дазваляюць стасавацца адно з адным. Зносіны могуць ахоплівацца гэтай Палітыкай, калі праходзяць праз нашыя сыстэмы, але ўдзельніцы(-кі), якія атрымліваюць гэтыя паведамленьні, і тое, што яны робяць з паведамленьнямі, калі іх атрымліваюць, не ахопліваецца гэтай Палітыкай. Прыклады ўлучаюць:
    • дапісваньне ў сьпісы рассылкі, прыналежныя Фундацыі;
    • запытваньне падтрымкі ад добраахвотніц(-каў) праз нашую сыстэму анлайн-квіткоў (электронны ліст, адасланы на info@wikimedia.org ідзе ў гэтую сыстэму);
    • ліставаньне іншым удзельніцам(-кам) праз бачыны «Вікімэдыі» (прыкладам праз выкарыстаньне магчымаьці Ліставаць гэтаму ўдзельніку); і
    • гаману праз IRC (такую як у канале #wikipedia).
Трэція бакі
Гэтая Палітыка прыватнасьці ахоплівае спосаб, якім Фундацыя «Вікімэдыя» зьбірае, выкарыстоўвае і раскрывае асабістыя зьвесткі, і не закранае парадкі трэціх бакоў. Прыкладам гэтая Палітыка не закранае парадкі:
  • Вэб-бачынаў, якія вядуць іншыя арганізацыі, зьвязаных праз разьдзелы Вікіпэдыі «Крыніцы» або або якія вядуць аддзяленьні «Вікімэдыі» ці іншыя арганізацыі руху. Гэтыя арганізацыі могуць атрымліваць зьвесткі ад Вас, калі Вы наведваеце іх вэб-бачыны пасьля выкарыстаньня адной з вэб-бачынаў «Вікімэдыі». Яны кіруюцца сваёй ўласнай палітыкай прыватнасьці.
  • Мабільных дастасаваньняў, якія падаюць іншыя арганізацыі або асобы. Гэтыя арганізацыі або асобы могуць атрымліваць зьвесткі ад Вас, калі Вы карыстаецеся такімі дастасаваньнямі для доступу да бачынаў «Вікімэдыі» або зьместу бачыны «Вікімэдыі». Яны кіруюцца сваёй уласнай палітыкай прыватнасьці.

Часам добраахвотніцы(-кі) могуць разьмясьціць такую прыладу збору дадзеных, як сцэнар, прыбор, адсочвальны піксэл або кнопка пашырэньня на бачыну «Вікімэдыі» без нашага ведама. Гэтая Палітыка не ахоплівае тое, як трэція бакі абыходзяцца са зьвесткамі, які атрымліваюць пасродкам такой прылады. Вы можаце прыбраць прыладу самі або данесьці пра яе да privacy@wikimedia.org, каб мы маглі разабрацца, калі натрапілі на такую прыладу трэцяга бока і лічыце, што яна парушае гэтую Палітыку.

Датычныя прыватнасьці старонкі