Палітыка прыватнасьці/Азначэньні
Outdated translations are marked like this.
Жадаеце дапамагчы зь перакладам? Перакладзіце адсутныя паведамленьні.
Wikimedia Foundation Privacy Policy Definitions
Калі мы кажам... | ... мы маем на ўвазе: |
---|---|
Фундацыя «Вікімэдыя» / Фундацыя / мы / нас / нашыя | Фундацыя «Вікімэдыя» — непрыбытковая арганізацыя, якая вядзе бачыны «Вікімэдыі». |
Бачыны «Вікімэдыі» / нашыя паслугі | Бачыны і паслугі «Вікімэдыі» (незалежна ад мовы) ўлучна з нашымі галоўнымі праектамі, такімі як: Вікіпэдыя і Вікісховішча, а таксама мабільныя дастасаваньні, праграмны інтэрфэйс дастасаваньня, электронная пошта і апавяшчэньні. Аднак выключаюцца бачыны і паслугі ў разьдзеле ніжэй «Што гэтая Палітыка прыватнасьці не ахоплівае». |
Вы / Ваш / мяне | Вы, нягледзячы на тое, што Вы — асоба, суполка або ўстанова і нягледзячы на тое, што Вы карыстаецеся бачынамі «Вікімэдыі» або нашымі паслугамі ад свайго ці чыйгосьці іншага імя. |
гэтая Палітыка / гэтая Палітыка прыватнасьці | Гэты запіс, названы Палітыка прыватнасьці Фундацыі «Вікімэдыя». |
унёсак | Дададзены Вамі зьмест або зробленыя Вамі зьмяненьні на ўсялякіх бачынах «Вікімэдыі». |
Асабістыя зьвесткі | Пададзеныя Вамі нам або сабраныя ад Вас зьвесткі ў ходзе Вашага карыстаньня бачынамі «Вікімэдыі», якія магчыма скарыстаць, каб асабіста вызначыць Вас. Каб было ясна, мы лічым асабістымі зьвесткамі прынамсі наступныя, калі іх магчыма скарыстаць, каб вызначыць Вас, хоць не абвязкова зьбіраем усе з наступных відаў зьвестак:
|
трэці бок / трэція бакі | Асобы, установы, вэб-бачыны, паслугі, вырабы і дастасаваньні, якія не кантралююцца, не кіруюцца і не вядуцца Фундацыяй «Вікімэдыя». Гэта ўлучае іншых удзельніц(-каў) «Вікімэдыі» і незалежныя арганізацыі або суполкі, якія дапамагаюць прасоўваць Вікірух, такія як аддзяленьні, тэматычныя арганізацыі і суполкі удзельнікаў «Вікімэдыі», як і добраахвотніц(-каў), супрацоўніц(-каў), кіраўніц(-коў), службоўцаў, грантаатрымальніц(-каў) і падрадчыкаў такіх арганізацыяў або суполак. |